Рэсурсны цэнтр

Агульная інфармацыя аб цэнтры

разгарнуць

Асноўнай мэтай рэсурснага цэнтра ДУА «Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна» з'яўляецца абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

Задачамі рэсурснага цэнтра па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні з'яўляюцца:

ажыццяўленне метадычнай і інфармацыйнай падтрымкі педагогам устаноў адукацыі Клецкага раёна па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні;

фарміраванне інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя (сістэматызацыя матэрыялаў хрысціянскай культуры, якія ўтвараюць сістэму грамадзянскіх і патрыятычных каштоўнасцей і арыенціраў жыцця чалавека, сям'і, грамадства);

вядзенне кансультацыйнай, інавацыйнай, праектнай дзейнасці;

распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, азнаямленне педагагічнай грамадскасці з вынікамі работы па змястоўных напрамках, якія рэалізуюцца, праз стварэнне і суправаджэнне вэб-сайтаў, электронных СМІ, ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці;

арганізацыя навучання розных катэгорый педагагічных работнікаў па выкарыстанні ў практыцы работы найноўшых дасягненняў у галіне грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.

СХЕМА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА

схема ресурсный

Палажэнне аб парадку стварэння і функцыянавання рэсурснага цэнтра 

Палажэнне  аб парадку стварэння і функцыянавання рэсурснага цэнтра па грамадзянска-патрыятычным выхаванні Дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна”

Графік работы рэсурснага цэнтра  

на 2024/2025 навучальны год

Дзень тыдня 

 Час работы

Панядзелак 

9.00-16.00

Аўторак

9.00-16.00

Серада

9.00-16.00

Пятніца

9.00-16.00

Субота

9.00-13.00

 

Справаздача аб рабоце рэсурснага цэнтра за 2023/2024 навучальны год 

План работы рэсурнага цэнтра на 2024/2025 навучальны год

План  работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні 

Прэзентацыя аб рабоце рэсурснага цэнтра з 2017 па 2024гг.

Чытаць падбрабязней...

згарнуць

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

разгарнуць

13 мая былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемстваў дзеці пашырылі веды аб сімвалах нашай краіны, якія ўвасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі. Успомнілі, для чаго патрэбна дзяржаўная сімволіка, што азначае кожная складаючая частка герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні і выкананні. Паглядзелі відэаматэрыялы пра герб і сцяг.

Як вынік, вучні заўсёды павінны заставацца патрыётамі сваёй краіны. А ведаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – гэта абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.

IMG_20230514_115709IMG_20230515_123041IMG_20230515_123601IMG-8ebbccd3580326ad607f329d30311aed-VIMG-e44da59c98f5eab89626fabb1cba00db-V

згарнуць

Чарнобыль - трагедыя беларускай зямлі

26.04.2023
разгарнуць

Двадцать шестого апреля

Мирно спала вся страна.

Атом взбесился, ввысь устремился

И началась с ним война.

Люди со смертью играли

И, не щадив живота,

Долг выполняли, жизнь сокращали.

Такою реальность была.

37 гадоў прайшло з таго часу, як адбылася страшная трагедыя для беларускай зямлі – выбух на Чарнобыльскай АЭС,  але гэты дзень прымушае нас задумацца і па сёняшні дзень аб магчымых наступствах дзейнасці чалавека, аб нашым абавязку перад тымі, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў свет ад радыеактыўнай катастрофы. 23 працэнты агульнай плошчы тэрыторыі Беларусі было забруджана выкідамі радыеактыўных рэчываў. Гэтай страшнай экалагічнай катастрофе былі прысвечаны класныя і інфармацыйныя гадзіны з навучэнцамі I-XI класаў.  Рабяты ў працэсе гутаркі азнаёміліся з інфармацыяй аб наступствах выбуху на ЧАЭС. Інфармацыя была дапоўненая пазнавальным відэаматэрыялам.

згарнуць

Раённы Дзень прызыўніка

21.04.2023
разгарнуць

21 красавіка прайшоў раённы Дзень прызыўніка. Прызыўнікі Клецкага раёна, навучэнцы ДУА "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна" разам з Сіняўскім сельвыканкамам, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ваенным камісарыятам Клецкага раёна, ДУ “Музей гісторыі Клеччыны” прынялі ўдзел у акцыі “Жывая памяць пакаленняў!”.

Прызыўнік Корань Раман і навучэнка XI класа Сланевіч Таццяна ва ўрачыстай абстаноўцы ўсталявалі таблічку QR кода на брацкай магіле вязняў Сіняўскага гета; рабяты ўсклалі вянкі і кветкі да магілы.

згарнуць

Памяць жыве ў вяках

11.04.2023
разгарнуць

Валанцёры атрада “Добрае сэрца” наводзяць парадак на  Брацкай магіле, на месцы масавага знішчэння мірных жыхароў в. Нарэшавічы ў рамках акцыі “Абеліск”.

згарнуць

Дзень яднання Беларусі і Расііі

03.04.2023
разгарнуць

3 красавіка 2023г. у школе прайшоў Адзіны ўрок “2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, з агульнымі рысамі характару двух народаў, агульнай культурнай і гістарычнай спадчынай.

згарнуць

Экскурсія аднаго дня “Сядзіба Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка”

31.03.2023
разгарнуць

Экскурсія аднаго дня “Сядзіба Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка” была арганізавана ў перыяд вясновых канікул для вучняў установы адукацыі. Дрэннае надвор'е не сапсавала вясёлы настрой дзяцей.

Чытайце, калі ласка,  аб сядзібе па спасылцы (матэрыялы сайта tomin.by)

згарнуць

Нашы святы

разгарнуць

Первый урок историческая память - дорога в будущее

Першы ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"

день народного единства

Дзень народнага адзінства

проектПоезд памяти

Праект "Цягнік памяці"

ценности семьи

Каштоўнасці сям'і

згарнуць