Дапрофільнае навучанне

Дапрофільная падрыхтоўка - гэта сістэма педагагічнай, псіхолага-педагагічнай,  інфармацыйнай і арганізацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі, якая садзейнічае самавызначэнню вучняў  адносна выбіраемых імі прафілюючых напрамкаў дзейнасці. Яна разглядаецца як сістэма спецыялізаванай падрыхтоўкі вучняў 8-9 класаў, апрабацыі новага зместу і формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу з улікам патрэбаў рынку працы і забеспячэння папярэдняга самавызначэння вучняў.

Допрофільная падрыхтоўка - гэта першапачатковы этап асобаснага і прафесійнага самавызначэння вучняў. Яе мэта ў пэўнай ступені процілеглая мэце профільнага навучання - не задавальненне запытаў і развіццё здольнасцяў асобы ў якой-небудзь галіне пазнавальнай дзейнасці, а выяўленне яе інтарэсаў, схільнасцей, фарміраванне ўяўленняў аб характары працы, свеце прафесій і магчымасцей выбару адной з іх. Таму на дадзеным этапе важная сістэмная праца ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу, іх узаемадзеянне, выразнасць і ўзгодненасць арганізацыйнай, педагагічнай, псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дзейнасці па суправаджэнні вучняў.

Усвядомленасць выбару профілю навучання (профільнага класа), г. зн. першага прафесійнага выбару – - адна з найбольш важных умоў паспяховай прафесійнай рэалізацыі ў будучыні. Для таго, каб выбар вучня быў сапраўды самастойным, усвядомленым і незалежным, неабходна  апераджальная праца, накіраваная на фарміраванне механізму прыняцця рашэнняў. Натуральна, што вучні  павінны быць псіхалагічна падрыхтаваныя да гэтага. Адсутнасць у іх элементарных уяўленняў аб асновах ажыццяўлення выбару можа перашкаджаць эфектыўнаму прафесійнаму самавызначэнню ў працэсе вызначэння профілю навучання, а ў будучыні – прафесіі. Таму неад'емным кампанентам у сістэме дапрофільнай падрыхтоўкі з'яўляюцца прафарыентацыйная работа з вучнямі і псіхолага-педагагічнае суправаджэнне іх прафесійнага самавызначэння. Галоўнай умовай паспяховасці дадзенай работы выступаюць паўнавартаснае псіхічнае і асобаснае развіццё вучняў, сфарміраванасць іх матывацыйна-патрэбнаснай сферы.

Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне спрыяе актуалізацыі працэсу прафесійнага і асобаснага самавызначэння, фарміраванні адэкватнай самаацэнкі, карэкцыі эмацыйнага стану, ўдасканаленні навыкаў самапрэзентацыі і ўпэўненых паводзін, якія дапамогуць вучню ў паспяховай сацыяльнай і прафесійнай адаптацыі.

Прыярытэтнымі задачамі тут з'яўляюцца:

* выяўленне інтарэсаў і схільнасцей, здольнасцей вучняў і фарміраванне практычнага вопыту ў розных сферах пазнавальнай і прафесійнай дзейнасці, арыентаванай на выбар профілю навучання;

* аказанне вучням  псіхолага-педагагічнай дапамогі ў фарміраванні ўяўленняў аб жыццёвых, сацыяльных каштоўнасцях;

* развіццё спектру пазнавальных і прафесійных інтарэсаў, ключавых кампетэнцый, якія забяспечваюць паспяховасць у будучай прафесійнай дзейнасці;

* фарміраванне здольнасцей прымаць адэкватныя рашэнні аб выбары далейшага напрамку адукацыі, шляхоў атрымання прафесіі;

* аказанне псіхолага - педагагічнай і метадычнай дапамогі педагагічным работнікам і законным прадстаўнікам  вучняў у пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення дапрофільнай падрыхтоўкі;

* адсочванне і карэкціроўка (пры неабходнасці) асобаснага развіцця вучняў у працэсе навучання;

* фарміраванне ў вучняў культуры інтэлектуальнай працы.

Зыходзячы з мэты і задач, вызначаюць напрамкі дапрофільнай падрыхтоўкі, якія ўключаюць:

  • развіццё ў вучняў уяўленняў пра вобраз свайго “Я” , пра свет прафесій на  сучасным рынку працы;
  • набыццё вучнямі практычнага вопыту для абгрунтаванага выбару профілю навучання;
  • забеспячэнне поспеху ў выбары профілю навучання і далейшай прафесійнай дзейнасці.

Дадзеныя напрамкі рэалізуюцца з дапамогай інфармацыйнага, прафарыентацыйнай, псіхалагічнага суправаджэння дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў, важную ролю ў якой адыгрываюць факультатыўныя заняткі як адзін з відаў дыферэнцыяцыі навучання.

На базе ўстановы адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе арганізавана:

        у 9 класе - вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета “Беларуская мова” у аб’ёме 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень (у адпаведнасці з заўвагай 2 да тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы, яслей-сада – сярэдняй школы, дзіцячага сада-сярэдняй школы, зацверджанага пастановай  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2022 №120.