Прыём у I клас

Прыём у I клас

разгарнуць

Парадак прыёму (залічэння) дзяцей у 1 класы УАСА рэгламентуецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс аб адукацыі), Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 № 322 (далей – Палажэнне аб УАСА), Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей з мэтай атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285.

У адпаведнасці з часткай першай пункта 1 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі, рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта замацавана за ДУА "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна" тэрыторыя (населеныя пункты Сіняўскага сельскага выканаўчага камітэта) з мэтай забеспячэння пражываючым на гэтай тэрыторыі доступу да атрымання адукацыі.

Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) у 1 класы маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі. У прыёме (залічэнні) дзіцяці, якое пражывае ў мікрараёне УА, можа быць адмоўлена толькі па прычыне адсутнасці ў ім свабоднага месца. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва УА могуць прымацца дзеці незалежна ад месца іх жыхарства.

Прыём (залічэнне) у 1 клас установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якія ўстанаўліваюцца рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса аб адукацыі.

Прыём (залічэнне) дзяцей ва ўстанову адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні імі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці з больш позняга ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе (пункт 3 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі).

  У адпаведнасці з пунктам 72 Палажэння аб УАСА , прыём дакументаў для залічэння ў 1 класы УАСА неабходна ажыццяўляць: 

з 12.06 па 15.08. (асоб, якія пражываюць у мікрараёне УА)

з 16.08 па 28.08. (асоб, якія не пражываюць у мікрараёне УА)

Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы прымаюцца да 28 жніўня.

Прыём на свабодныя месцы дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне УА, ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў ад іх законных прадстаўнікоў ва ўстанове адукацыі.

 

 Адказнай асобай за арганізацыю і ажыццяўленне кантролю за ходам прыёму дакументаў у I класы з'яўляецца Шалік Марыя Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Тэлефон: +375179355380

 На падставе рашэння Клецкага раённага выканаўчага камітэта ад 17.11.2014 № 1770 (са зменамі і дапаўненнямі ад 07.12.20215 № 1567) за мікрараёнам установы адукацыі замацаваны  населеныя пункты: аг.Сіняўка, в.Панача, в.Нарэшавічы, в.Руда, в.Забалатнікі, в.Ганявічы, в.Лучыцы, з мэтай забеспячэння доступу для атрымання адукацыі асобам, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.

 

згарнуць