Бацькоўскія ўніверсітэты

roditeli

Тэматычны план па рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"

Чытаць "Праграма бацькоўскага ўніверсітэта"

I ступень - "Маё дзіця - малодшы школьнік"для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў,
II ступень - "Маё дзіця - падлетак"для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў,
III ступень - "Маё дзіця - старшакласнік" для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў

 

Мэта бацькоўскага ўніверсітэта – павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) у галіне выхавання і развіцця дзяцей. Бацькоўскі ўніверсітэт садзейнічае ўстанаўленню кантактаў бацькоў з грамадскасцю, сям'і са школай, а таксама ўзаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаваўчай рабоце.

Асноўныя задачы бацькоўскага ўніверсітэта:
фарміраванне ў бацькоў ведаў аб узроставых асаблівасцях і патрэбнасцях дзяцей і падлеткаў;
пашырэнне ведаў бацькоў аб псіхалогіі сямейных адносін;
фарміраванне ў бацькоў свядомага стаўлення да бацькоўства;
авалоданне эфектыўнымі тэхналогіямі і метадамі выхавання дзяцей у сям'і;
развіццё здольнасці да рэфлексіўных паводзін у працэсе зносін з дзецьмі;
актуалізацыя навыкаў эфектыўнай камунікацыі для гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін;
развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям'і і ўстановы адукацыі і г.д.

 

Акцыя "Тварыць разам весялей"

 

1642413710190Сям'я Сенькевіч Яўгеніі Леанідаўны і Дзмітрыя Уладзіміравіча

1642414439553

Сям'я Карпавых Радмілы Аляксандраўны і Аляксандра Уладзіміравіча