Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі і спорце Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна"
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі і спорце Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна"
Бібліятэчная сістэма заўсёды ідзе ў нагу з часам і мадэрнізуецца.
Сучасная бібліятэка – гэта прастора для творчасці і натхнення чытачоў, цэнтр культуры і асветы, інфармацыйны агент у віртуальнай прасторы, захавальнік культурных каштоўнасцяў.
Бібліятэка актыўна вядзе культурна-асветніцкую дзейнасць праз арганізацыю выставачнай дзейнасці, правядзенне адукацыйных, навуковых і асветніцкіх мерапрыемстваў, рэалізацыю культурна-асветніцкіх праграм, узаемадзеянне з бібліятэчнай сеткай раёна.
згарнуць
ПАЛАЖЭННЕ АБ БІБЛІЯТЭЦЫ
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна”
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Бібліятэка Дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна”, якая рэалізуе адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, (далей - бібліятэка ўстановы адукацыі), з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі і з'яўляецца спецыяльнай бібліятэкай.
1.2. Бібліятэка ўстановы адукацыі ажыццяўляе збор і забяспечвае захаванасць дакументаў (носьбітаў інфармацыі, у тым ліку электронных) для карыстання ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
1.3. У сваёй дзейнасці бібліятэка ўстановы адукацыі кіруецца наступнымі дакументамі:
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;
Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь;
Статутам установы адукацыі;
загадамі кіраўніка ўстановы адукацыі;
іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
1.4. На рэспубліканскім узроўні каардынацыйную і арганізацыйна-метадычную функцыю ажыццяўляе секцыя бібліятэкараў дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі", а на рэгіянальным узроўні - ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
2. АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ
Бібліятэка ўстановы адукацыі прызвана:
2.1. Садзейнічаць працэсу навучання і выхавання навучэнцаў.
2.2. Ажыццяўляць інфармацыйнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу.
2.3. Забяспечыць права ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу (навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў, іншых работнікаў установы адукацыі) на бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі.
3. ЗМЕСТ РАБОТЫ
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі бібліятэка ўстановы адукацыі:
3.1. Арганізуе работу па камплектаванні, уліку, выдачы дакументаў і вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду.
3.2. Забяспечвае захаванасць фонду і яго выкарыстанне карыстальнікамі згодна з устаноўленымі правіламі.
3.3.Арганізуе і вядзе даведачна-бібліяграфічны апарат інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі (каталогі, сістэма картатэк, тэматычныя базы даных).
3.4. Ажыццяўляе бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне навучэнцаў, педагагічных работнікаў.
3.5. Арганізуе і праводзіць работу па выхаванні ў вучняў цікавасці да кнігі і чытання, фарміравання інфармацыйнай культуры,кансультуе законных прадстаўнікоў непаўналетніх па пытаннях арганізацыі сямейнага чытання.
4. ПРАВАВЫ СТАТУС. ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
4.1.Упраўленне бібліятэкай установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам установы адукацыі.
4.2.Кіраўніцтва бібліятэкай установы, кантроль за яе дзейнасцю ажыццяўляе кіраўнік установы адукацыі, які нясе адказнасць за стварэнне неабходных умоў для дзейнасці бібліятэкі (улік і захаванне бібліятэчнага фонду, тэхнічнага абсталявання і маёмасці бібліятэкі).
4.3.Узначальвае бібліятэку ўстановы адукацыі бібліятэкар, які падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару ўстановы адукацыі і з'яўляецца членам педагагічнага савета.
4.4.Структура бібліятэкі ўстановы адукацыі ўключае абанемент, чытальную залу, сховішча. Для захоўвання фонду навучальных выданняў выдзяляецца асобнае памяшканне.
4.5. Стан матэрыяльна-тэхнічнай базы і фонду бібліятэкі - адзін з асноўных паказчыкаў гатоўнасці ўстановы адукацыі да новага навучальнага года.
4.6.Бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі на год. План работы бібліятэкі ўстановы адукацыі з'яўляецца адным з абавязковых раздзелаў гадавога плана ўстановы адукацыі.
4.7.Фарміраваннем і апрацоўкай бібліятэчных фондаў, бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўваннем карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі, навукова-метадычным забеспячэннем дзейнасці бібліятэкі займаецца бібліятэкар, які таксама ажыццяўляе камплектаванне, улік, выдачу, вяртанне, замену і спісанне дакументаў бібліятэчнага фонду.
4.8. Штатны расклад, умовы і парадак аплаты бібліятэкара вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4.9. Бібліятэкар нясе адказнасць за стан матэрыяльна-тэхнічнай базы і фонду бібліятэкі - адзін з асноўных паказчыкаў гатоўнасці ўстановы адукацыі да новага навучальнага года.
4.10.Рэжым работы бібліятэкі ўстановы адукацыі вызначаюцца ў адпаведнасці з правіламі ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком да 1 верасня.
4.11.Парадак доступу да фондаў, пералік паслуг і ўмоў іх аказання бібліятэкай вызначаюцца правіламі карыстання школьнай бібліятэкай.
4.12. Бібліятэка мае права:
4.12.1.Самастойна вызначаць змест, формы і метады сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з задачамі і напрамкамі дзейнасці.
4.12.2. Знаёміцца з навучальнымі праграмамі, планамі выхаваўчай работы ўстановы адукацыі, атрымліваць ад педагагічных работнікаў звесткі, неабходныя для вырашэння пастаўленых перад бібліятэкай установы адукацыі задач.
4.12.3. Выключаць дакументы з бібліятэчных фондаў.
4.12.4.Устанавіць па згодзе з кіраўніком установы адукацыі правіламі карыстання бібліятэкай, парадак рэгістрацыі карыстальнікаў.
4.12.5. Прымаць меры кампенсацыі страт, нанесеных карыстальнікамі.
4.12.6.Удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на развіццё бібліятэчнай справы.
4.12.7. Ствараць самастойныя бібліятэчныя праграмы і ўдзельнічаць у праектах, праграмах, конкурсах, каардынатарамі якіх выступаюць бібліятэкі розных ведамстваў і арганізацый.
4.12.8. Уваходзіць у бібліятэчныя аб'яднанні, асацыяцыі (саюзы).
4.12.9. Набываць, ствараць, фармаваць і выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы.
4.12.10. Ажыццяўляць збор дакументаў у электронным выглядзе, пры неабходнасці стварыць копіі дакументаў у электронным выглядзе з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.
4.13. Работнікі бібліятэкі ўстановы адукацыі сістэматычна павышаюць кваліфікацыю ў інстытутах павышэння кваліфікацыі (не радзей як адзін раз у 5 гадоў), на семінарах, якія праводзяцца бібліятэкамі – метадычнымі цэнтрамі, метадычнымі аб'яднаннямі, а таксама шляхам самаадукацыі; праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым парадку.
4.14. Праверка дзейнасці бібліятэкі ўстановы адукацыі праводзіцца па ўзгадненні з дырэктарам установы адукацыі і раённым упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме з абавязковым прыцягненнем спецыялістаў бібліятэчнай справы ў якасці экспертаў.
згарнуцьДа 1961 года Сіняўская сярэдняя школа і бібліятэка размяшчаліся, акрамя асноўнага старога будынка, яшчэ ў чатырох прыстасаваных. У 1961 годзе было завершана будаўніцтва тыпавога трохпавярховага школьнага будынка, у які былі пераведзены бібліятэка, усе сярэднія і старэйшыя класы. Гэта быў выдатны падарунак навучэнцам, які ў корані змяніў умовы вучобы дзяцей, умовы працы настаўнікаў. Пачаўся новы этап у развіцці і станаўленні Сіняўскай сярэдняй школы.
згарнуцьКарачун Таісія Аляксееўна
Кантактны тэлефон - +37517935580
Бібліятэка – гэта сапраўдная скарбніца бясконцага ліку дзіўных міроў, а бібліятэкар – гэта праваднік, захавальнік ключоў да гэтых дзівосных літаратурных прастор.
згарнуць
Графік работы бібліятэкі
Панядзелак – 8.00-13.00
Аўторак – 8.00-9.00
13.40-14.40
Чацвер – 12.40-14.40
Пятніца – 12.40-13.40
Выхадны дзень- серада, субота, нядзеля
Санітарны дзень- першы панядзелак месяца
згарнуць1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Правілы карыстання бібліятэкай распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб бібліятэцы ўстановы адукацыі.
1.2. Правілы карыстання школьнай бібліятэкай (далей — бібліятэка) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальніка.
2. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
2.1. Права карыстання бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і другія супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў школы.
2.2. Карыстальнікі маюць право:
2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна іх патрабаванняў і інтарэсаў.
2.2.2. Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.
2.2.3. Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы бібліятэчнага фонду.
2.2.4. Атрымліваць доступ к інфармацыйным рэсурсам бібліятэкі.
2.2.5. Прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў бібліятэцы.
2.2.6. Карыстацца ў чытальнай зале тэхнічнымі сродкамі.
2.2.7. Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.
З. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ
3.1. Навучэнцы школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў, супрацоўнікі школы і законныя прадстаўнікі навучэнцаў па пашпарту або другому дакументу, які засведчвае асобу.
3.2. На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача - дакумент, які сведчыць аб факце і даце выдачы карыстальніку выданняў з фонду бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам.
3.3. Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай.
3.4. На дом дакументы выдаюцца чытачам тэрмінам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не лічачы падручнікаў), не павiнна перавышаць пяці. Тэрмін карыстання можа быць прадоўжаны, калі на дадзены дакумент няма попыту з боку іншых карыстальнікаў.
3.5. Вучэбная, метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на срок навучання ў адпаведнасці з праграмай.
3.6. Выдача вучэбных выданняў навучэнцам ажыццяўляецца работнікам бібліятэкі з удзелам педагагічных работнікаў.
3.7. Вучэбныя выданні на вучэбны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:
3.7.1. Атрымліваюць выданні ў бібліятэцы, выдаюць навучэнцам і арганізуюць рамонт і здачу іх у канцы навучальнага года.
3.7.2. Выстаўляюць адзнаку становішча выданняў спецыяльнай графе ў пачатку і ў канцы навучальнага года.
3.7.3 Запаўняюць журнал выдачы вучэбных выданняў і вядуць яго пад час навучальнага года.
3.7.4. Ажыццяўляюць кантроль за захаваннем, праводзяць бяседы, конкурсы па выхаванню беражлівых адносін да кнігі.
3.8. Выдача вучэбных выданняў дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, навучэнцам спецкласаў, класаў інтаграванага навучання і выхавання, ажыцяўляецца з фондаў цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічным работнікам які назначаецца прыказам дырэктара школы.
3.9. Навучэнцам, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, на працягу навучальнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры наяўнасці) па фармуляры чытача.
3.10. Наступная выдача дакументаў з фонду бібліятэкі чытачу праводзіцца толькі пасля вяртання ўзятых ім раней дакументаў, срок карыстання якімі закончыўся.
3.11. Рэдкія і цэнныя кнігі, альбомы, адзіныя экзэмпляры справачных выданняў, электронныя дакументы на дом не выдаюцца.
3.12. Колькасць дакументаў фонда, якія выдаюцца для работы з імі ў чытальнай зале, не абмяжоўваюцца.
4. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
4.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
4.2. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду.
4.3. Пры выбыцці са школы карыстальнік павінен вярнуць усе дакументы, якія чысляцца за ім, у бібліятэку.
4.4. Карыстальнік павінен:
4.4.1. Вяртаць дакументы, якія ён узяў з фонду ў тэрмін, які ўстаноўлены ў бібліятэцы.
4.4.2. Не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў фармуляры.
4.4.3. Беражліва адносіцца к бібліятэчнаму фонду (не рабіць у кнігах надпісаў, падкрэсліванняў, не вырываць і не загінаць старонкі і інш.). Пры атрыманні дакументаў з фонду карыстальнік павінен дасталёва
згарнуцьБясплатныя паслугі
У нашай бібліятэцы можна:
наведаць бібліятэку самастойна, а таксама ўсім класам ці ўсёй сям'ёй;
выбраць кнігу па сваёй цікавасці і гусце, пачытаць яе ў бібліятэцы або ўзяць дадому; пачытаць часопісы і газеты;
атрымаць літаратуру па пазакласным чытанні, у дапамогу вучэбнай праграме;
даведацца аб наяўнасці выдання ў фондзе нашай бібліятэкі;
атрымаць любую кансультацыю аб фондзе, каталогах і картатэках;
удакладніць біяграфічныя звесткі з жыцця знакамітых людзей, даты падзей;
знайсці вызначэнне тэрмінаў і паняццяў;
правесці пошук патрэбнай інфармацыі для школьных навуковых прац;
атрымаць кансультацыю па любых пытаннях школьнай праграмы, складанні паведамленняў, рэфератаў, дакладаў;
акрамя карыстання традыцыйнымі картачнымі каталогамі, карыстальнікам даецца магчымасць аўтаматызаванага пошуку інфармацыі ў базах электроннага каталога бібліятэкі;
Карысна і цікава правесці вольны час у нашай бібліятэцы:
прыняць удзел у праглядах новых паступленняў, гутарках, аглядах кніг і часопісаў, прэм'ерах кніг, літаратурных вечарах і інш.;
сустрэцца з пісьменнікамі, мастакамі, музыкантамі;
знайсці цікавых суразмоўцаў, сяброў, падзяліцца сваімі ўражаннямі аб прачытаным;
паглядзець выставы мастацкіх работ і экспанаваць свае мастацкія работы;
паказаць свае творчыя здольнасці, паўдзельнічаўшы ў конкурсах, віктарынах, гульнях і інш.
згарнуць
КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
180 гадоў (1846) - В. Дунін-Марцінкевіч “Сялянка”
160 гадоў (1866) - В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”
105 гадоў (1921) - Я. Колас “Казкі жыцця”
100 гадоў (1926) - Я. Колас “На прасторах жыцця” - М. Гарэцкі “Ціхая плынь”, “Досьвіткі” - К. Крапіва “Біблія” - М. Зарэцкі “Голы звер”, “Пад сонцам”
95 гадоў (1931) - К. Чорны “Бацькаўшчына”
90 гадоў (1936) - М. Лынькоў “Міколка-паравоз” - М. Машара “Мамчына горка”, “Лёгкі хлеб” - М. Зарэцкі “Крывічы”
80 гадоў (1946) - П. Броўка “У роднай хаце” - В. Вітка “Поўдзень” - Я. Колас “Адплата”, “Мой дом” - К. Крапіва “Смех і гнеў” - А. Макаёнак “Добра, калі добра канчаецца” - І. Мележ “У завіруху” - П. Пестрак “За сваю Айчыну”
75 гадоў (1951) - П. Пестрак “Першыя ўсходы” - Т. Хадкевіч “Рэха ў гарах” 70 гадоў (1956) - М. Ракітны “Вячэрнія зоры” - І. Шамякін “Першае спатканне”
65 гадоў (1961) - П. Броўка “Па сакрэту”, “А дні ідуць” - В. Быкаў “Трэцяя ракета” - В. Вітка “Паверка” - Н. Гілевіч “Званковы валет”, “Неспакой”, “Сіні домік, сіні дом”
- Е. Лось “Абутая елачка”
- А. Макаёнак “Лявоніха на арбіце”
- І. Мележ “Што ён за чалавек”
- М. Ракітны “Пад адным дахам”
- Я. Скрыган “Скажы адно слова”
- І. Шамякін “Матчыны рукі”
60 гадоў (1966) - А. Асіпенка “Вогненны азімут”
- Н. Гілевіч “Дождж - грыбасей”
- Е. Лось “Пацеркі”
- М. Машара “Крэсы змагаюцца”
- І. Мележ “Подых навальніцы”
- М. Ракітны “Палескія былі”
- М. Стральцоў “Сена на асфальце”
- Т. Хадкевіч “Сад у квецені”
- Г. Шыловіч “Чарапаха без панцыра”
55 гадоў (1971) - А. Адамовіч “Хатынская аповесць”
- В. Быкаў “Абеліск”
- В. Вітка “Беларуская калыханка”,
“Чытанка - маляванка”
- А. Кудравец “Раданіца
- Е. Лось “Перавал”
- П. Пестрак “Серадзібор”
- І. Сіпакоў “Па зялёную маланку”
- Э. Скобелеў “Крокі за тваёй спінай”
- В. Хомчанка “Цёплая зямля”
- І. Шамякін “Бацька і дзеці”
50 гадоў (1976) - М. Герчык “Здабыццё надзеі”
- Н. Гілевіч “Актавы”
- В. Казько “Добры дзень і бывай ”
- А. Кудравец “Зімы і вёсны”
- П. Місько “Мора Герадота”
- А. Савіцкі “Верай і праўдай”
- І. Сіпакоў “Крыло цішыні”
- В. Хомчанка “Паклон”
- М. Чарняўскі “Парад”
- І. Шамякін “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”
45 гадоў (1981) - В. Вітка “Случчына”
- В. Карамазаў “Дзень Барыса і Глеба”
- А. Кудравец “За чужымі далямі: падарожныя нарысы”
- В. Лукша “Белыя берагі”
- Г. Пашкоў “Гравюры дарог”
- П. Пруднікаў “Мая магістраль”
- К. Тарасаў “У гадзіну Стральца”
- В. Хомчанка “Я прынёс вам радасць”
- М. Чаргінец “Служба - дні і ночы”
- М. Чарняўскі “Хто сябруе з добрым днём?”
40 гадоў (1986) - В. Быкаў “Кар'ер”
- В. Лукша “Чорныя буслы”, “Мая крынічка”
- Г. Марчук “Кветкі правінцыі”
- П. Місько “Паміж мінулым і будучым”
- Г. Пашкоў “Маналог на кастрышчы”
- Я. Скрыган “Кругі”
- К.Тарасаў “Пагоня на Грунвальд”,
“Падарожжа ў цесным коле”
- М. Чаргінец “Следства працягваецца
- М. Чарняўскі “Навечна з сонцам”
- І. Шамякін “У роднай сям'и”
- Г. Шылович “Школа каля крэпасці”
35 гадоў (1991) - М. Аўрамчык “Палон”
- П. Місько “Развітальная гастроль”
- П. Пруднікаў “Крыніцы”
- І. Сіпакоў “Ахвярны двор”
- К.Тарасаў “Адзіны сведка”
30 гадоў (1996) - В. Быкаў “Пакахай мяне, салдацік”
- В. Карамазаў “Галуба”
- М. Купрэеў “Імгненнне светлае”
- П. Пруднікаў “Пароша”
- І. Чыгрынаў “Не ўсе мы згінем”
25 гадоў (2001) - Н. Батракова “Тэрыторыя душы”
- В. Быкаў “Балота”
- П. Місько “Ружовыя ліўні”
- Э. Скобелеў “Скачок д'ябла”
- М. Чаргінец “За секунду да стрэлу”,“Кілер”, “Крамлёўскі
калодзеж”, “Руская прыгажуня”, “Забіць правадыра”
- І. Шамякін “Пошукі прытулку”
20 гадоў (2006) - С. Клімковіч “Мясціна Неспячых”
- Т. Мушынская “Сны кахання”, “Душы чаканне”
- В. Тарасевіч “Без чайных цырымоній”
- М.Чаргінец “Стрэл у мінулае ”
15 гадоў (2011) - Ю. Ляшко “Анёл у цемры”
- Л. Рублеўская “Скокі смерці”
Электронные версии учебных пособий для учреждений общего среднего образования:
https://e-padruchnik.adu.by;
Электронные приложения к ученым пособиям: http://e-vedy2.adu.by, https://lingvo.adu.by.
згарнуцьВ правилах пользования библиотекой говорится о том, что если «читатель, утерявший документ (художественную книгу или учебное пособие) из фонда библиотеки или нанесший ему невосполнимый ущерб, обязан заменить его соответственно таким же или признанным библиотекой равнозначным».
Библиотека предлагает список книг, которыми можно заменить утерянные книги и учебные пособия:
Энциклопедии универсальные или словари
Детские энциклопедии
Книги о Беларуси
Белорусские легенды и придания
Фотоальбомы репродукции художников
Красочные сборники народных или авторских сказок
Сборники стихов и сказок К. Чуковского, А. Барто, С. Маршака, С. Михайлкова, Г. Остера и др.
Сборник рассказов о природе Э. Шильма, В. Бианки, Е. Пермякова, Н. Сладкова, Б. Жидкова, Е. Чарушина
Рассказы или повести Н. Носова
Сказки – повести Э. Успенского, Г. Александровой
Рассказы и сказки Б. Заходера, В. Осеевой
Повести – сказки А. Линдгрен
А. С. Пушкин Сказки, «Повести Белкина»
Популярная детская приключенческая литература
При утере, повреждении электронного носителя «диска» учащийся должен возместить носитель, а учреждение образования обеспечить на данный носитель запись соответствующей информации.
Книги, которые принимаются в библиотеку взамен утерянных книг и учебных пособий должны быть не старше пяти лет.
Замена утерянных учебников
В случае утери или порчи учебного издания обучающийся обязан заменить его (на выбор):
равнозначным видом учебного издания,
энциклопедической литературой,
справочной литературой,
художественной литературой.
При утере или порче диска учащийся возмещает диск, а учреждение образования записывает на него информацию.
згарнуць