Вучнёўскае самакіраванне

Вучнёўскае самакіраванне – орган самакіравання вучняў установы адукацыі.

 

ЗМЕСТ ДЗЕЙНАСЦІ ОРГАНАЎ САМАКІРАВАННЯ

 Змест дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання вызначаецца, зыходзячы з вядучых відаў дзейнасці, якія характэрны для арганізацыі пазаўрочных заняткаў у школе.

Такімі відамі дзейнасці з’яўляюцца:

пазнаваўчая дзейнасць – прадметныя нядзелі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, інтэлектуальныя гульні, дыспуты, канферэнцыі, кансультацыі (узаемадапамога вучням у вучобе);

працоўная дзейнасць – клопат аб парадку і чысціні ў школе, добраўпарадкаванне школьных памяшканняў і тэрыторыі школы, арганізацыя дзяжурства;

спартыўна-аздараўленчая дзейнасць – арганізацыя работы спартыўных секцый, спаборніцтвы, дні здароўя;

мастацка-эстэтычная- канцэрты, фестывалі, святы, конкурсы, выставы, сустрэчы;

шэфская дзейнасць – дапамога малодшым, клопат аб старэйшых;

інфармацыйная дзейнасць- пісьмовая інфармацыя аб жыцці класных калектываў.

Уся дзейнасць дзейнасць плануецца самімі вучнямі, у ходзе рэалізацыі плана вучнямі аказваецца дапамога як на класным, так і на школьным узроўні.

 Арганізацыя самакіравання:

  1. Вучыць вучняў уменню кіраваць і падпарадкоўвацца.
  2. Вучыць быць патрабавальнымі, аб’ектыўнымі, самастойнымі.
  3. Садзейнічае выхаванню пачуцця адказнасці і калектывізму.
  4. Выпрацоўвае правільныя адносіны да крытыкі.
  5. Стварае ўмовы для праяўлення і развіцця здольнасцей кожнага вучня.
  6. Дае магчымасць якасна арганізаваць работу ў класным калектыве, школе.

Самакіраванне – спецыфічная арганізацыя калектыўнай дзейнасці, мэтай якой з’яўляецца самаразвіццё асобы.

 Без самакіравання не можа быць сапраўднага развіцця асобы ў калектыве.