Мэта на 2026/2027 навучальны год: стварэнне ўмоў для фарміравання канкурэнтаздольнай, высокаматываванай, грамадзянска-адказнай асобы, гатовай да жыцця і прафесійнай дзейнасці ў сучасным грамадстве, праз удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, развіццё адукацыйных тэхналогій і ўзмацненне выхаваўчага патэнцыялу ўстановы адукацыі.
Адзіная метадычная тэма ўстановы адукацыі на 2026/2027 навучальны год: удасканаленне адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі праз актыўнае ўкараненне сучасных адукацыйных тэхналогій, скіраваных на развіццё метапрадметных кампетэнцый і паспяховае самавызначэнне вучняў.
Задачы:
Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу праз:
прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій: інтэнсіфікацыя выкарыстання інтэрактыўных метадаў, праектнай дзейнасці, даследчых тэхналогій, для павышэння эфектыўнасці засваення вучэбнага матэрыялу;
развіццё метапрадметных кампетэнцый вучняў: актывізацыя фарміравання крытычнага мыслення, камунікатыўнасці, здольнасці да самаадукацыі, умення арганізоўваць сваю дзейнасць;
індывідуалізацыю адукацыйнага маршруту: забеспячэнне стварэння ўмоў для развіцця патэнцыялу кожнага вучня.
Умацаванне выхаваўчага патэнцыялу ўстановы адукацыі праз:
развіццё сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання: умацаванне духоўна-маральных каштоўнасцей, грамадзянскай адказнасці, любові да Радзімы, павагі да гістарычнай спадчыны Беларусі;
садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця: прапаганда здаровага харчавання, рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, прафілактыка шкодных звычак, фармаванне ўстойлівай матывацыі да здаровага ладу жыцця;
развіццё сацыяльных кампетэнцый і культуры міжасабовых адносін: фарміраванне навыкаў эфектыўнай камунікацыі, канструктыўнага вырашэння канфліктаў, узаемапавагі і ўзаемаразумення;
інтэграванае выкарыстанне патэнцыялу ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу: пашырэнне ўзаемадзеяння з сем’ямі вучняў, грамадскімі арганізацыямі, установамі культуры і спорту.
Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і інфармацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі праз:
арганізацыю работы па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.