Школа Актыўнага Грамадзяніна

Беларусь пачынаецца з мяне. Суверэнная беларуская дзяржава

24.09.2026
разгарнуць

«Беларусь пачынаецца з мяне. Суверэнная беларуская дзяржава» — пад такім дэвізам 24 верасня для навучэнцаў 8–11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна).
Падчас мерапрыемства старшакласнікі абмеркавалі ключавыя дасягненні суверэннай Беларусі, каштоўнасць незалежнасці і ўклад кожнага грамадзяніна ў развіццё і працвітанне сваёй краіны.
Навучэнцы актыўна ўключыліся ў дыялог, разважаючы пра тое, што будучыня дзяржавы будуецца ўжо сёння — праз вучобу, актыўную грамадскую пазіцыю і асабістую адказнасць.

InCollage_20260924_091034457

згарнуць

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь

23.04.2026
разгарнуць

23.06.2026 у школе для вучняў 8-10 класаў прайшоў чарговы інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна".

InCollage_20260423_132608157

згарнуць

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь

31.03.2026
разгарнуць

31 сакавіка 2026 года ў школе прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" на тэму: "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства". Мерапрыемства накіравана на абмеркаванне маральных арыенціраў і традыцый, якія аб'ядноўваюць беларусаў.

InCollage_20260331_110926258

згарнуць

Валанцёрскія ініцыятывы  краіны

26.02.2026
разгарнуць

Лютаўскі "ШАГ" ператварыў школьны клас у сапраўдную дыскусійную пляцоўку. Рабяты пагрузіліся ў свет магчымасцяў, якія адкрывае наша краіна для моладзі. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі ўспомнілі аб самых яркіх праектах БРСМ і БРПА, даведаліся аб новых валанцёрскіх ініцыятывах  краіны.

InCollage_20260226_111630904

згарнуць

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь

29.01.2026
разгарнуць

Сёння ў нашай школе прайшоў не проста ўрок, а сапраўдны інтэлектуальны марафон "ШАГ"! Тэма месяца "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь" - ператварыла звычайны чацвер у дзень адкрыццяў і сумленных размоў.

InCollage_20260129_143535746

згарнуць

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа

23.12.2025
разгарнуць

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" 23 снежня 2025 года ва ўстанове адукацыі з навучэнцамі 8-10 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа".

InCollage_20251223_144713592

згарнуць

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь

27.11.2025
разгарнуць

27.11.2025 ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства ШАГ "Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь", дзе адзначылі, што грамадзянская сталасць — гэта не толькі ўсведамленне сваіх правоў, але і адказнае стаўленне да абавязкаў перад грамадствам і дзяржавай. Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць паважаць Канстытуцыю, праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю, берагчы гістарычную спадчыну, удзельнічаць у жыцці краіны і клапаціцца пра яе будучыню. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі як гарманічна спалучаць асабістыя свабоды з грамадскай адказнасцю, і натхніліся прыкладамі тых, хто сумленна і добрасумленна служыць свайму народу — у працы, вучобе, сям'і і грамадскай дзейнасці.

InCollage_20251127_190229875

згарнуць

Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь

23.10.2025
разгарнуць

"Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць шанаваць законы сваёй дзяржавы і браць на сябе адказнасць за будучыню сваёй краіны"
У фокусе абмеркавання: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Усебеларускі народны сход. Галіны дзяржаўнай улады. Дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі Мерапрыемства пачалося з уступнага слова госця, які расказаў навучэнцам аб тым, што якія змены і дапаўненні, унесеныя ў Канстытуцыю па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года, замацавалі каштоўнасныя арыенціры беларускага грамадства. Другая частка была прысвечана пытанням правоў і абавязкаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Фармат быў жывы, адкрыты, са шчырай цікавасцю і ўцягнутасцю.
Вынік: мерапрыемства дазволіла навучэнцам глыбей усвядоміць значнасць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, спрыяла фарміраванню асобаснага стаўлення да тэмы, умацаванню пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці.

InCollage_20251023_110800095

згарнуць

Быць годным грамадзянінам – значыць быць актыўным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь!

25.09.2025
разгарнуць

25 верасня 2025 года ва ўстанове адукацыі ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" для вучняў 8-10 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі "Быць годным грамадзянінам – значыць быць актыўным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь!".
У ходзе занятка  актуалізавалі веды вучняў аб пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных сімвалах краіны. Абмеркавалі з навучэнцамі канкрэтныя мерапрыемствы, акцыі, праекты, у якіх яны прымуць удзел з мэтай пашырэння ведаў па тэме занятка, рэалізацыі сваіх ініцыятыў на карысць краіны.

InCollage_20250925_100447239

згарнуць

Маладосць - час выбару. Нашчадкі Перамогі

15.05.2025
разгарнуць

15 мая 2025 года для вучняў прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" па тэме "Маладосць - час выбару. Нашчадкі Перамогі".

1747329939326

згарнуць

Маладосць - час выбару. Кіраванне дзяржавай

25.04.2025
разгарнуць

24.04.2025 ва ўстанове адукацыі праведзена мерапрыемства інфармацыйна – адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна» – для вучняў 8-9,11 класаў па тэме "Маладосць - час выбару. Кіраванне дзяржавай" (аб удзеле моладзі ў выбарах, праве выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы). На першым этапе праекта з дапамогай віктарыны "Мы даведаемся" ў вучняў актуалізавалі веды аб удзеле моладзі ў выбарах, праве выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы. У ходзе рэалізацыі праекта "Мы дзейнічаем" падвялі вынікі, наколькі актуальная тэма сённяшняй размовы, якія магчымасці для ўдзелу моладзі ў кіраванні дзяржавай існуюць у нашай краіне.

1745574919112

згарнуць

Маладосць - час выбару. Моладзь - за Саюзную дзяржаву

20.03.2025
разгарнуць

20.03.2025 ва ўстанове адукацыі праведзена мерапрыемства інфармацыйна – адукацыйнага праекта "ШАГ" – "Школа актыўнага грамадзяніна" для вучняў 8-9,11 класаў па тэме "Маладосць - час выбару. Моладзь - за Саюзную дзяржаву (пра моладзевыя праекты і ініцыятывы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі)". На першым этапе з дапамогай віктарыны "Мы даведаемся" актуалізавалі веды аб маладзёжных праектах і ініцыятывах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Расказалі вучням аб маладзёжных праектах і ініцыятывах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, аб патрыятычным праекце «Цягнік Памяці». Вучням паказаны дакументальны фільм аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Дзеці слухалі ўважліва і мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць. У ходзе рэалізацыі праекта  "Мы дзейнічаем" падвялі вынікі.

1742455761600

згарнуць

Маладосць - час выбару. Моладзь - за здаровы лад жыцця

27.02.2025
разгарнуць

27.02.2025 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа актыўнага грамадзяніна” – для вучняў 8-9,11 класаў установы адукацыі адбылася гутарка па тэме “Маладосць - час выбару. Моладзь - за здаровы лад жыцця”. Рабяты актуалізавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, магчымасцях для аздараўлення і заняткаў спортам у Рэспубліцы Беларусь.

1740640192790

згарнуць

Маладосць – час выбару

23.01.2025
разгарнуць

23.01.2025 у рамках адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі "Маладосць – час выбару". Куды паступаць вучыцца?». На мерапрыемстве Таццяна Васільеўна з дапамогай віктарыны "Мы даведаемся" актуалізавала веды аб нацыянальнай сістэме прафесійнай адукацыі, аб установах прафесійнай адукацыі. У ходзе рэалізацыі праекта падвялі вынікі, наколькі актуальная тэма сённяшняга мерапрыемства. Што неабходна, каб стаць прафесіяналам сваёй справы. Які ўклад можна ўнесці ў развіццё нашай краіны, свайго рэгіёна, асвоіўшы рабочую спецыяльнасць.

1737616484383

згарнуць

Маладосць - час выбару. Прафесійнае самавызначэнне

19.12.2024
разгарнуць

19 снежня 2024 года для вучняў 8-11 класаў прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" па тэме "Маладосць - час выбару. Прафесійнае самавызначэнне". У рамках праекта адбыўся адкрыты дыялог, у якім расказалі навучэнцам аб асновах прафесійнага выбару. З дапамогай віктарыны  актуалізавалі веды аб прафесійным самавызначэнні. У цэлым у фокусе абмеркаванняў была прафесійная арыентацыя, асновы выбару прафесіі, магчымасці самарэалізацыі навучэнцаў, роля валанцёрскіх і студэнцкіх атрадаў у прафесійным самавызначэнні навучэнцаў, а таксама ініцыятыўнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і грамадзянская сталасць.

1734592404462

згарнуць

"Маладосць – час выбару. Што можа БРСМ?"

28.11.2024
разгарнуць

28 лістапада 2024 года ва ўстанове адукацыі адбылося мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна» па тэме: «Маладосць – час выбару. Што можа БРСМ?" (аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў ГА «БРСМ», дзейнасці рэспубліканскага саюза працоўнай моладзі. Адбыўся адкрыты дыялог з начальнікам службы тэхнічнага нагляду ЗОТК Сіненка Дзмітрыем Паўлавічам. У ходзе гутаркі актуалізавалі веды вучняў аб Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі: сімволіцы, напрамках работы, праектах. У фокусе абмеркавання: маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь; Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі: арганізацыя дзейнасці БРСМ, напрамкі дзейнасці, праекты, магчымасці самарэалізацыі навучэнцаў; дзейнасць Рэспубліканскага савета працоўнай моладзі; патрыятызм; ініцыятыўнасць; актыўная жыццёвая пазіцыя; грамадзянская адказнасць; грамадзянская сталасць. Адзначана, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць аб тым, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай ацэнкі. Штодзённая руплівая праца, увага да сваёй сям'і, актыўная жыццёвая пазіцыя, адданасць сваёй справе і Радзіме, а таксама прытрымліванне маральным прынцыпам – усё гэта, безумоўна, характарызуе лепшых прадстаўнікоў беларускай моладзі. Дзмітрый Паўлавіч акцэнтаваў увагу вучняў на наступным: лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас; ГА «БРСМ» дае магчымасці маладым людзям для самарэалізацыі і для рэалізацыі ініцыятыў (ідэй), накіраваных на ўдасканаленне розных сфер жыццядзейнасці беларускага грамадства; сёння вельмі важная актыўная грамадзянская пазіцыя моладзі, адзінства беларускага народа. Падведзены вынікі мерапрыемства.

1732779726145 (1)

згарнуць

Маладосць – час выбару. Моладзь - за міласэрнасць

24.10.2024
разгарнуць

24 кастрычніка для вучняў 8-11 класаў адбыўся ШАГ па тэме "Маладосць – час выбару. Моладзь - за міласэрнасць" (аб валанцёрскай дзейнасці; валанцёрскіх атрадах). У рамках ШАГа адбыўся адкрыты дыялог з дэпутатам раённага Савета дэпутатаў Шэйка Таццянай Мікалаеўнай, якая расказала дзецям аб валанцёрскім руху і дабрачыннай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, накіраваных на аказанне дапамогі ветэранам, інвалідам, дзецям-сіротам і інш. У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы стварылі «Дрэва ідэй і ініцыятыў» з выкарыстаннем схем, дыяграм, табліц, малюнкаў і іншых элементаў.

1729754288846

згарнуць

Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер

26.09.2024
разгарнуць

26 верасня 2024 года ва ўстанове адукацыі  ў рамках праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі «Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер». У школу была запрошана  Юлія Леанідаўна Лабецкая, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Клецкага раёна. У ходзе занятка Юлія Леанідаўна патлумачыла аб маладзёжнай палітыцы ў Рэспубліцы Беларусь, аб вучнёўскіх самакіраваннях, аб маладзёжным парламенце пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, аб Савеце маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб магчымасці самавызначэння і самарэалізацыі навучэнцаў, а таксама аб актыўнай грамадзянскай пазіцыі і лідэрстве. Навучэнцы азнаёміліся з раздзелам “Час выбару", таксама паглядзелі фрагмент звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. У завяршэнні стварылі “Дрэва ідэй і ініцыятыў” з выкарыстаннем схем і указаннем ідэй, прапаноў па тэме мерапрыемства.

1727253972273

згарнуць
поделиться в: