Шосты школьны дзень

Жаночае сэрца - крыніца кахання!

14.10.2023
разгарнуць

14 кастрычніка навучэнцы  сумесна з супрацоўнікамі Сіняўскага СДК правялі святочную праграму "Жаночае сэрца - крыніца кахання!", прысвечаная Дню маці. У пачатку свята павіншавалі ўсіх жанчын і пажадалі мірнага неба над галавой і дабрабыту ў сем'ях, гучалі шматлікія словы падзякі, захаплення, павагі і любові. Навучэнцы парадавалі яркімі нумарамі, а зусім юныя таленты прачыталі пранікнёныя вершы пра любімую матулю. Прыгожай і незабыўнай атрымалася святочная праграма.

1697363483871

1697363708239

згарнуць

Як не любіць мне гэтую зямлю

07.10.2023
разгарнуць

7 кастрычніка шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню. Для навучэнцаў прайшоў круглы стол " Як не любіць мне гэтую зямлю!, гістарычны экскурс " Дакраніся да подзвігу ў сэрцы!".

1696669724693

А таксама арганізавана сумеснае мерапрыемства з в/ч "Тэксер" з клубам ВПК г.Баранавічы для навучэнцаў 6-10 класаў. У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра вайсковую службу, усвядомілі значнасць грамадзянскага абавязку кожнага мужшчыны служыць у войску. Такія сустрэчы фарміруюць у навучэнцаў пачуццё грамадзянскай адказнасці і патрыятызму.

1696669724688

згарнуць

Святочны канцэрт "Талентам моцны і сэрцам шчодры"

30.09.2023
разгарнуць

30 верасня ў рамках святкавання Дня настаўніка для педагогаў установы адукацыі прайшоў святочны канцэрт "Талентам моцны і сэрцам шчодры". Навучэнцы здзівілі нумарамі і сваім талентам, дарылі масу станоўчых эмоцый. Канцэртная праграма была насычана і падарыла мора пазітыўных уражанняў.

1696067431089

згарнуць

Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

23.09.2023
разгарнуць

23 верасня шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам "Дзень узаемадзеяння з сям'ёй". Для вучняў 1 - 4 класаў прайшла займальная гадзіна "Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я". Для вучняў 5-9 класаў была арганізавана творчая майстэрня "Сямейныя традыцыі". Мэтай мерапрыемстваў было вызначыць паняцце "сям'я", выявіць яе асаблівасці, выхоўваць павагу да членаў сваёй сям'і. А таксама рабяты наведалі круглы стол "Карысць і шкода камп’ютара", дзе даведаліся шмат карыснай іфармацыі.

1695458082939

згарнуць

Дзень народнага адзінства

16.09.2023
разгарнуць

  У дзяржаўнай установе адукацыі прайшоў шосты школьны дзень, прымеркаваны да дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Дадзенае свята-выдатная магчымасць успомніць аб нашай гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа.

16_09

згарнуць

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

09.09.2023
разгарнуць

У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў прайшлі мерапрыемствы, дзе было прапанавана ім паудзельнічаць ў конкурсах, віктарынах на тэму здароўе. У выніку яны  атрымалі важную інфармацыю пра здаровы лад жыцця.

09_09

згарнуць

02.09.2023 - День беларускага пісьменства

разгарнуць

     У рамках шостага школьнага дня  з мэтай далучэння да лепшых традыцый народнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.

02_09

згарнуць