Спяшайцеся тварыць дабро

11.06.2024

Дзень восьмы прайшоў пад назвай «Спяшайцеся тварыць дабро». Для выхаванцаў прайшла гутарка "Дабрыня выратуе свет". Мэта: фарміраванне ў дзяцей ўяўленні аб дабрыні, аб добрых  учынках, пашырэнне ведаў пра ролю дабрыні ў жыцці кожнага чалавека; вучыць дзяцей маральным паняццям: дабрыня, ветлівасць; выхоўваць ўзаемапавагу да людзей. Падчас гутаркі дзеці ўспомнілі што такое "дабрыня", адгадвалі крыжаванкі, малявалі "рамонкі дабрыні". Выхаваўчае мерапрыемства «Дарогаю дабра» прайшло ў 2 атрадзе. Рабяты прыйшлі да высновы, што трэба быць дабрэй і ўважлівей ў адносінах да родных і блізкім, сяброў, здолець своечасова прыйсці на дапамогу таму, хто ў ёй мае патрэбу.

    1718097951223Настаўнік фізічнай культуры і здароўя правёў спартыўна-гульнявую праграму "Спартыўнаму лета – УРА!”. Праграма была насычанай, цікавай. Папярэдне падзяліўшыся на дзве каманды, выхаванцы прынялі ўдзел у вясёлых эстафетах і конкурсах  «Эстафета з шарамі», «Прагулка па алеі». Спартыўныя эстафеты, перш за ўсё - яркія эмоцыі, азарт і захапленне ад уласных дасягненняў. Удзельнікам давялося перажыць нямала займальных хвілін і пакінуць «стадыён» у добрым настроі.

   Працоўная акцыя» “Захоўвай і прымнажай". Дзеці ў чарговы раз выйшлі на школьны двор, арганізаваўшы працоўны прыродазнаўчы рэйд. На гэты раз яны ачысцілі птушыныя кармушкі ад рэшткаў корму, высушылі на сонца і занеслі на захоўванне да наступнай зімы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю слухалі, як мноства птушак запоўнілі сваім шчабятаннем гасцінны двор, дзе ўвесь халодны перыяд знаходзіліся птушыныя сталовыя. Выхаванцы з цікавасцю і энтузіязмам правялі свой дзень у аздараўленчым лагеры.