У гармоніі з прыродай

06.06.2024

1717665375598Чацвёрты дзень аздараўленчай пляцоўкі прайшоў пад дэвізам «У гармоніі з прыродай". Зарад бадзёрасці ў пачатку дня выхаванцы атрымалі на ранішняй зарадцы. У ходзе прафілактычнай гутаркі «Беражыце прыроду» навучэнцам нагадалі, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом – планету Зямля. У сельскай бібліятэцы для дзяцей 1 атрада прайшло краязнаўчае падарожжа, прысвечанае нашай малой радзіме, роднай вёсцы. Гутарка пра вёску пачалася з аповеду пра тое, што ёсць такое паняцце «Малая радзіма» і ў кожнага чалавека яна свая – гэта месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. Гэта вобласць, раён, сяло, вуліца, дом – маленькі кавалачак нашай велізарнай краіны.

   Для дзяцей 2 атрада адбылася экалагічная гульня-віктарына «Зямля - наш агульны дом», прысвечаны Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. У пачатку гульні дзеці даведаліся аб экалагічнай даце, якая штогод адзначаецца 5 чэрвеня. У ходзе гульні ўдзельнікі падзяліліся па камандах і прайшлі наступныя станцыі: «Браты нашы меншыя», «Следапыт», «Наша Блакітная планета», «Народная», «Выратуй жывое на зямлі», «Чысціня-прыгажосць», «Загадкавая».

   У гэты дзень у лагеры сабраліся рабяты, каб удзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце «У свеце прыроды» юныя мастакі размалявалі ўсімі колерамі вясёлкі: блакітнае неба, сонца, матылі, кветкі, зямны шар… Пасля абеду выхаванцы лагера адправіліся на спартыўнае свята «Разам да перамогі!». Выхаванцы з захапленнем бегалі, скакалі. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Усе ўдзельнікі весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый.