Чароўны куфар

05.06.2024

Трэці дзень аздараўленчай пляцоўкі прайшоў пад дэвізам «Чароўны куфар». Зарад бадзёрасці ў пачатку дня выхаванцы атрымалі на ранішняй зарадцы. На хвілінцы здароўя дзеці адправіліся на сустрэчу з самым добрым доктарам – Айбалітам. Мерапрыемства праводзілася з мэтай прафілактыкі здаровага ладу жыцця. Падчас гутаркі была раскрытая важная тэма, што здароўе залежыць ад нас саміх, што кожны павінен клапаціцца пра сваё здароўе самастойна.

   Выхавальнікі правялі для дзяцей гульнявую праграму «У гасцях у казкі». Дзеці расказалі, што для іх значыць сяброўства, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар, якую ролю гуляюць сябры ў іх жыцці, успомнілі самых вядомых мультыплікацыйных і казачных сяброў. А каб далучыць дзяцей да традыцый здаровага ладу жыцця, супрацоўнікамі Сіняўскага СДК была праведзена гульня-падарожжа «Вясёлае лета». Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі.

   Пасля абеду выхаванцы 2 атрада адправіліся на рухомыя гульні на свежым паветры. Дзеці з захапленнем бегалі, скакалі. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Перамагла дружба. Усе ўдзельнікі весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе.

1717589001182