Дэкада педагагічнага майстэрства

29.04.2024

 У рамках правядзення Дэкады педагагічнага майстэрства прайшлі прадметныя пазакласныя мерапрыемствы: інтэлектуальная гульня “Фізіка вакол нас”, геаграфічны калейдаскоп “Вакол свету за  45 хвілін”, турнір “Знаўцы роднай мовы”, чароўны квадрат “З любоўю да роднай мовы”, віктарына “Знатакі прыроды”, гульня-віктарына “My dear country, my Belarus”, аплікацыя “Вялікдзень”.  Прадметная  дэкада дазволіла  вучням раскрыць свой творчы патэнцыял. Усе настаўнікі падчас дэкады педагагічнага майстэрства праявілі добрыя арганізатарскія здольнасці, стварылі творчую атмасферу. Навучэнцы паказалі добрыя веды па вучэбных  прадметах, уменне прымяняць іх у розных сітуацыях, узаемадапамогу, неардынарнае вырашэнне цяжкіх пытанняў.