Школа актыўнага грамадзяніна

25.04.2024

25.04.2024 у дзяржаўнай установе адукацыі “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна” у рамках Школы актыўнага грамадзяніна навучэнцы актуалізавалі веды аб сістэме аховы здароўя нашай краіны, даведаліся аб найважнейшай задачы беларускай медыцыны – павелічэнне працягласці і павышэнне якасці жыцця грамадзян, успомнілі і аб фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў краіне (спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч", па біятлоне "Снежны снайпер", рэспубліканскі хакейны турнір "Залатая шайба" і інш.). Каляндар Адзіных дзён здароўя таксама выклікаў цікавасць у навучэнцаў. І, вядома, дзеці завочна пазнаёміліся з міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, заснавальнікам кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ, народнымі і заслужанымі ўрачамі Беларусі і іншымі выдатнымі асобамі ў галіне медыцыны ў нашай краіне. Навучэнцы зрабілі выснову, што мы маем права ганарыцца дасягненнямі работнікаў сістэмы аховы здароўя і ўзроўнем медыцынскай адукацыі Рэспублікі Беларусь!

1714107852854