Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў

22.04.2024

20.04.2024 у рамках рэспубліканскага суботніка навучэнцы і педагогі школы сумесна з супрацоўнікамі Сіняўскага сельвыканкама ачысцілі тэрыторыю ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, вычысцілі пліту помнікаў. Дзякуючы дружнай і зладжанай працы наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашага аграгарадка, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.

1713558566640