Прафарыентацыйная акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

18.04.2024

18.04.2024 у рамках прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам" адбылася экскурсія на РУП «Белпошта» аг.Сіняўка. Супрацоўнік паштовага аддзялення ветліва сустрэла навучэнцаў і правяла цікавую і пазнавальную экскурсію. Навучэнцы пазнаёміліся з працай аддзялення сувязі, з функцыяй пошты, прафесіямі: аператары сувязі, паштальёны. Навучэнцы даведаліся, што па пошце можна адпраўляць не толькі лісты, але і паштоўкі, бандэролі, пасылкі, падпісацца на займальныя дзіцячыя газеты і часопісы, аплаціць камунальныя плацяжы. На памяць аб экскурсіі супрацоўнік пошты ўручыла выхаванцам займальныя часопісы! Экскурсія атрымалася цікавай і пазнавальнай.

1713438521415