Адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі

15.04.2024

12 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя характарыстыцы асноўных этапаў асваення космасу, першаму пакаленню Юрыя Гагарына. Урокі суправаджаліся паказам прэзентацыі пра гісторыю касманаўтыкі і пра першы полѐт чалавека ў космас, дэманстрацыяй відэафільма пра старт ракеты з касмадрома Байканур. З вялікай цікавасцю дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, вырабаў на касмічную тэму. З велізарным задавальненнем пяцікласнікі выканалі песню “Мы - дзеці галактыкі”. У класах аформлены тэматычныя стэнды. Класныя кіраўнікі ў цікавай і даступнай форме расказалі навучэнцам аб тым, што людзі з даўніх часоў імкнуліся заваяваць неба, аб дасягненнях савецкіх і расійскіх навукоўцаў, канструктараў, дасягненнях ракетна-касмічнай галіны краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена асноўным падзеям жыцця першага касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына. Дзеці з задавальненнем глядзелі прэзентацыю аб яго дзяцінстве і юнацтве, поспехах і дасягненнях, ракетна-касмічнай галіны краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена асноўным падзеям жыцця першага касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына. Дзеці з задавальненнем глядзелі прэзентацыю аб яго дзяцінстве і юнацтве, поспехах і дасягненнях, а потым расказалі пра свае мары, прачыталі вершы.

1712945308571