Прафілактычная гутарка

09.04.2024

08.04.2024 адбылася сустрэча навучэнцаў школы з інспектарам ІСН Сямёнавым Р.В., які правёў прафілактычную гутарку аб паводзінах навучэнцаў у пазаўрочны час, аб прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням аб недапушчэнні ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў. Таксама Раман Віктаравіч спыніўся на неабходнасці захавання навучэнцамі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак. У заключэнні, інспектар ІСН пажадаў навучэнцам не дапускаць правапарушэнняў і захаваць сваю біяграфію без пастаноўкі на ўлік.

1712642457664