Дзень яднання народаў

02.04.2024

2 красавіка 2024 года штогод Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў. У гонар гэтай падзеі стартаваў патрыятычны аўтапрабег "Дзве сястры: Беларусь і Расія" па землях Клецкага і Ляхавіцкага раёнаў. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі Клецкага і Ляхавіцкага раёнаў, кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі ГА «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «БРСМ», грамадскасці, навучэнцы школы. У склад дэлегацыі Клецкага раёна ўвайшлі прадстаўнікі  в/ч «Азярэчча» і навучэнцы ДУА «Азярэчанская сярэдняя школа Клецкага раёна». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі і запалілі лампады. Гэта мерапрыемства сімвалізавала супрацоўніцтва, братэрства і сяброўства двух народаў.