Вясновы агульнашкольны суботнік

22.03.2024

22 сакавіка 2024 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў вясновы агульнашкольны суботнік, у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў, уключаючы класных кіраўнікоў, настаўнікаў і ўвесь персанал школы. Для правядзення суботніка быў складзены план мерапрыемстваў генеральнай уборкі тэрыторыі, а за кожным класам замацаваны ўчастак з указаннем адказных настаўнікаў. Узяўшы ўсё самае неабходнае, вучні, разам з настаўнікамі дружна выйшлі на барацьбу з беспарадкам. Усе з радасцю прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, прыводзілі ў парадак клумбы, падмяталі свае ўчасткі.

1711118784383