Урачыстая лінейка

23.03.2024

22 сакавіка 2024г. ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка для навучэнцаў па выніках заканчэння III чвэрці, на якой падвялі вынікі вучэбнай чвэрці. Адораным і таленавітым навучэнцам, якія праявілі сябе ў вучэбнай, спартыўнай дзейнасці, вынікова ўдзельнічалі ў алімпіядным руху і даследчай дзейнасці, у творчых конкурсах рознай накіраванасці, адстойвалі гонар школы, уручаны дыпломы, граматы і падзякі. У завяршэнні лінейкі нагадалі навучэнцам правілы бяспечных паводзін, у перыяд вясновых канікул: на дарогах, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вадаёмах, аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу надалі захаванню мер супрацьпажарнай бяспекі.

1711118784926