Адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні?”

23.03.2024

22 сакавіка 2024г. для вучняў I–XI класаў ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні?”, прысвечаны 81-й гадавіне трагедыі ў Хатыні. Галоўная мэтавая ўстаноўка ўрока-фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб падзеях у Хатыні як прыклад палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага нашай краіны. У ходзе ўрока ўспомнілі трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да беларускага народа. Навучэнцы і педагогі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

1711118784893