Уступленне ў рады ГА "БРСМ"

20.03.2024

20 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая цырымонія "Развітанне з піянерскім гальштукам" і ўступлення ў рады ГА "БРСМ". На мерапрыемстве прысутнічала Навумік Валерыя Андрэеўна - першы сакратар Клецкага РК ГА "БРСМ". Рады маладзёжнай арганізацыі папоўнілі 12 навучэнцаў - актыўных, працавітых, крэатыўных. Пад сказаныя на дарогу словы навучэнцы абмянялі свае чырвона-зялёныя гальштукі на маладзёжныя білеты ГА "БРСМ". Віншуем навучэнцаў з такім знамянальным днём у іх жыцці. Саюз моладзі - гэта вялікая сям'я сяброў і аднадумцаў, якія гатовыя прыкласці свае сілы і здольнасці для таго, каб зрабіць насычаней і цікавей не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх аднагодкаў.

1710935914727