Святочны канцэрт

09.03.2024

7 сакавіка ў нашай школе адбыўся агульнашкольны святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка. Вясна пачынаецца з цудоўнага свята - Міжнароднага жаночага дня. У гэты дзень асаблівыя словы гучаць для добрых, ласкавых і вельмі любімых педагогаў і бацькоў. Колькі радасці і клопату мы атрымліваем ад жанчын, ад мам і бабуль! Без іх у нашым жыцці не было б столькі святла, дабра, цяпла, любові і яркіх фарбаў. У першае вясновае свята гучалі вершы і музычныя віншаванні ад навучэнцаў і педагогаў нашай школы пра вясну, пра жанчын, пра маці і, вядома, пра каханне.