Я вырас тут і край мне гэты дарагі

04.03.2024

У рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы: “Я вырас тут і край мне гэты дарагі", "Беларусь - мая Радзіма". Галоўнай мэтай стала магчымасць паказаць навучэнцам не толькі прыгажосць роднага краю, але і прывіццё любові і павагі да Радзімы. Удзел у падарожжы дазволіў актуалізаваць веды дзяцей аб знакамітых месцах Беларусі, а таксама роднага аг.Сіняўка. Дзеці здзейснілі падарожжа па сваёй краіне і паказалі выдатныя веды і ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, аб знакамітых людзях, аб жывёлах Беларусі. Запал энергіі, сяброўскія ўсмешкі і добры настрой прысутнічалі ў навучэнцаў на працягу ўсіх мерапрыемстваў.

1709366684677