Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны

22.02.2024

22 лютага 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны." Госцем мерапрыемства стаў Сіненка Дзмітрый Паўлавіч - інжынер па тэхнічным наглядзе ВПС Рэспублікі Беларусь, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ДУА «Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна». Сапраўдную школу мужнасці і патрыятызму праходзяць сёння абаронцы Айчыны, якія нясуць вайсковую службу ў розных родах войскаў Рэспублікі Беларусь. Дзмітрый Паўлавіч расказаў пра службу ў ВПС Рэспублікі Беларусь, а таксама адказаў на шматлікія пытанні навучэнцаў, падзяліўся сваімі планамі на будучыню. Праводзячы дадзенае мерапрыемства, Сіненка Дз.П. ствараў атмасферу свята, і на гэтым фоне развіваў у дзяцей павагу і любоў да сваёй Радзімы, а таксама даказваў, што служба ў войску – гэта ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна РБ мужчынскага полу, а кожны хлопчык – гэта будучы абаронца сваёй Айчыны. Мерапрыемства, прысвечанае 23 лютага, закладвае ў душах навучэнцаў зярняткі патрыятызму, пачуцця абавязку і адказнасці перад Радзімай.

1708589821794