Зімовая аперацыя. "Сокал"

19.02.2024

Навучэнцы Сіняўскай, Тучанскай, Галынкаўскай і Азярэчанскай сярэдніх школ Клецкага раёна сабраліся разам, каб адзначыць 81-ю гадавіну слаўнага бою і прыняць удзел у ваенна-патрыятычнай гульні "Зімовая аперацыя. "Сокал". Праграма мерапрыемства ўключала ўрачыстую лінейку, канцэртную праграму, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, урачыстае ўскладанне вянкоў і кветак ля помніка ва ўрочышчы Раскоп і ваенна-спартыўныя конкурсы. Удзельнікі гульні выконвалі заданні на станцыях і адказвалі на пытанні гістарычнай віктарыны.