Свет прафесій

19.02.2024

17 лютага 2024 года ў рамках шостага школьнага дня ў ДУА "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна" у Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі для I-IV класаў прайшла гульня "Свет прафесій". Дзецям прапаноўвалася поле для выбару пытанняў у сектарах: Усе работы добрыя, Прафгалаваломкі, Вучоба ў школе - таксама праца, Незвычайныя прафесіі. Навучэнцы змаглі паказаць свае веды аб розных прафесіях сучаснасці, а таксама даведаліся аб незвычайных і запатрабаваных прафесіях XXI стагоддзя. Для вучняў V-IX класаў прайшла гутарка-дыспут "Кім жа быць?". Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у гутарцы, даведаліся, што свет прафесій  разнастайны, што ўсе прафесіі патрэбныя і важныя.

1708158734171