Тыдзень нулявога траўматызму

14.02.2024

План  правядзення  “Тыдня нулявога траўматызму”

Мэта правядзення: забеспячэнне бяспекі і захаванне здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму.

 Перыяд правядзення: 12.02.2024 -  18.02.2024

 

№ п/п

 Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

Выканаўца

  1.

Арганізацыя інфармацыйнай кампаніі аб правядзенні мерапрыемстваў у рамках  “Тыдня нулявога траўматызму”,  размяшчэнне інфармацыі аб правядзенні “Тыдня нулявога траўматызму” і падтрымкі канцэпцыі Vizion Zero на сайце і інфармацыйным стэндзе ўстановы адукацыі

з 12 па18 лютага

2024

Шалік М.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Бобка М.М., загадчык гаспадаркі

2.

Правядзенне “гарачых ліній” , круглых сталоў, сустрэч з працоўным калектывам па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы

з 12 па18 лютага

2024

Бобка М.М., загадчык гаспадаркі

3.

Інфармаванне работнікаў аб стане ўмоў         і аховы працы на рабочых месцах, магчымых пашкоджаннях здароўя, аб неабходных сродках індывідуальнай абароны для супрацоўнікаў, кампенсацыі за работу са  шкоднымі ўмовамі працы

з 12 па18 лютага

2024

Бобка М.М., загадчык гаспадаркі

4.

Правядзенне Дня аховы працы

з давядзеннем да ведама тыповых парушэнняў, якія прывялі да гібелі (траўмавання) рабочых у арганізацыях Мінскай вобласці, і мерах па іх прафілактыцы

15.02.2024

Шалік М.М.

5.

Ажыццяўленне штодзённага кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы ва ўстанове адукацыі

 

Камісія па ахове працы

6.

Правядзенне праверкі працоўных месцаў з мэтай практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы, прафілактыцы траўматызму, аператыўным выяўленні        парушэнняў патрабаванняў бяспекі.

Пры выяўленні парушэнняў патрабаванне ад кіраўніка ўстановы адукацыі прыняцця мер па  іх ліквідацыі

з 12 па18 лютага

2024

Камісія па ахове працы

7.

Забеспячэнне кантролю за выкананнем упаўнаважанымі службовымі асобамі наймальніка абавязкаў па ахове працы, а  таксама прыняцце службовых мер па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, Дэкрэта  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014г. №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”

 

 

 

 

з 12 па18 лютага

2024

 

 

 

 

Камісія па ахове працы

8.

Прадстаўленне інфармацыі ва ўпраўленне  па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама фотавідэаматэрыялаў аб правядзенні мерапрыемстваў  “Тыдня нулявога траўматызму”

27.02.2024

Шалік М.М.