У краіну Здароўя

12.02.2024

10 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі  навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах "У краіну Здароўя", "Здароўе - гэта бясцэнны дар" і дыскусія "Курэнне - гэта...", накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, падчас якіх змаглі падкрэсліць, што здароўе - гэта бясцэнны дар, які падае чалавеку прырода. Кожны навучэнец расказаў, што для яго значыць слова "здароўе". Гаварылі, як захаваць і ўмацаваць здароўе. Закранулі тэму шкодных звычак, абмеркавалі іх згубны ўплыў на арганізм чалавека. У ходзе мерапрыемстваў кожны зрабіў выснову аб неабходнасці захавання як элементарных правілаў і навыкаў ЗОЖ, так і ўключыў у свой лад жыцця новыя, неабходныя веды аб карысных звычках.

1707554529231