Вечар сустрэчы выпускнікоў

05.02.2024

3 лютага 2024 года родная школа зноў расчыніла дзверы сваім выпускнікам, запрашаючы акунуцца ў свет успамінаў, дзе былі ўрокі і перамены, радасці і памылкі, поспехі і першае каханне, а таксама вера ў будучыню і мары. Вечар сустрэчы выпускнікоў - добрая традыцыя, якая існуе ў нашай школе. Каля ўваходу была арганізавана рэгістрацыя выпускнікоў. Свята пачалося з традыцыйнага ўшанавання выпускнікоў, якія пакінулі школу мінулым летам. Затым апладысментамі сустракалі юбіляраў - тых, хто скончыў школу 5, 10, 15 ... і 45 гадоў таму. Выпускнікоў розных гадоў вітала дырэктар школы Шэйка Таццяна Мікалаеўна. Былыя вучні нашай школы з задавальненнем прайшлі па школьных кабінетах і калідорах, наведалі свае класы, пагутарылі з класнымі кіраўнікамі. Усё прайшло цікава і, галоўнае, на цёплай, сяброўскай ноце.

1707118131801

1707118131942