Радзіма мая Беларусь у асобах

25.01.2024

170617430930525 студзеня 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў было праведзена мерапрыемства ў форме дыялогавай пляцоўкі па тэме: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі". Навучэнцы 8-11 класаў пазнаёміліся са знакамітымі беларускімі вучонымі, іх дасягненнямі ў розных галінах навукі, а таксама аб іх укладзе ў развіццё сусветнай індустрыі. Гутарку пра дзеячаў навукі і адукацыі правяла Сянькевіч Ала Іосіфаўна, старшыня Сіняўскага сельскага выканаўчага камітэта. Падчас сустрэчы яна расказала навучэнцам пра перавагі працы ў адукацыі, падкрэсліла, важнасць адукацыі і навукі ў сучасным свеце; якасць адукацыі; актыўнасць грамадзянскай пазіцыі ў адносінах да прафесійнага росту; важнасць адукацыі для развіцця асобы і грамадства; значнасць навуковых адкрыццяў для паўсядзённага жыцця. Далей А.І.Сянькевіч прапанавала пазнаёміцца з дзеячамі навукі, прадстаўнікамі сістэмы адукацыі. Дзеці  актуалізавалі веды аб навуцы і адукацыі, актыўна задавалі пытанні, атрымлівалі разгорнутыя адказы, гутарка атрымалася пазнавальная і цікавая.