Прафесіі маіх бацькоў

22.01.2024

20.01.2024 у шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Правільна выбраць прафесію - значыць знайсці сваё месца ў жыцці. Для навучэнцаў пачатковага звяна быў праведзены экскурс "Прафесіі маіх бацькоў". Вучні выконвалі займальныя заданні, дзяліліся апавяданнямі аб прафесіі сваіх бацькоў, глядзелі ролікі аб розных прафесіях і спецыяльнасцях. У ходзе правядзення экскурсу навучэнцы атрымалі яркія эмоцыі, захапляльныя ўражанні. Навучэнцы V-IX класаў сталі ўдзельнікамі мерапрыемства "Прафесіі XXI стагоддзя", дзе былі створаны ўмовы для пашырэння ўяўленняў вучняў аб разнастайнасці прафесій у сучасным свеце, для знаёмства з новымі прафесіямі , іх ролі ў жыцці людзей. Выбар прафесіі -выбар тваёй будучыні. Для кагосьці гэта ўжо вырашанае пытанне, а хтосьці стаіць на парозе яшчэ адзін крок і неабходна зрабіць галоўны выбар. Каб не памыліцца, рабятам дапамагаюць іх класныя кіраўнікі. Суботні дзень быў накіраваны на тое, каб яшчэ раз пагаварыць аб прафесіях і аб тых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, якія дапамогуць дзецям дасягнуць мэты.

Image00001