Сустрэча з інспектарам ДПС

16.01.2024

16 студзеня 2024 года ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з інспектарам ДПС АДАІ Нясвіжскага РАУС. Інспектар правёў з навучэнцамі цікавую гутарку аб правілах дарожнага руху, аб неабходнасці нашэння святлоадбівальных элементаў. На працягу гутаркі навучэнцы з вялікай увагай слухалі і задавалі пытанні, якія цікавяць. Падобныя сустрэчы з супрацоўнікамі ДАІ дапамагаюць фарміраваць у вучняў навыкі бяспечных паводзін у дарожным асяроддзі.

1705512620731