Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

15.01.2024

13.01.2024 для навучэнцаў установы адукацыі шосты школьны дзень прайшоў пад тэматыкай Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця “Разам за здаровую будучыню". Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў форме віктарыны "Эстафета здароўя" і круглы стол "Здаровы лад жыцця – наш выбар". У пазнавальнай частцы мерапрыемства дзеці даведаліся, што самае цэннае для чалавека – здароўе, каб яго захаваць, яны павінны правільна харчавацца. Яны даведаліся ў якіх прадуктах жывуць вітаміны і якую карысць прыносяць чалавеку. Дзеці адгадвалі загадкі пра гародніну і садавіну, пагулялі ў гульню "Вяршкі і карэньчыкі". Навучэнцы запомнілі, у якіх прадуктах больш вітаміна A, B, C, D, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. А таксама расказалі, як яны разумеюць значэнне выразу "Здаровы лад жыцця", і што робяць для таго, каб умацоўваць сваё здароўе. Усе рабяты з цікавасцю ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, паказалі свае добрыя веды па вядзенню здаровага ладу жыцця, а таксама даведаліся шмат новага

1705134490980