Сустрэча з інспектарам ДПС

11.01.2024

11 студзеня 2024 года адбылася сустрэча навучэнцаў установы адукацыі з інспектарам ДПС АДАІ Нясвіжскага РАУС. Падчас сустрэчы інспектар расказаў навучэнцам аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарогах, нагадаў аб флікерах, расказаў аб правілах бяспечных паводзін у зімовы перыяд, падчас галалёду, снегападу і катання на санках і лыжах. У канцы сустрэчы інспектар ДПС пажадаў дзецям быць асцярожнымі на дарозе.

1705061222453