"Ала - сястра Хатыні"

12.01.2024

Ва ўстанове адукацыі 12 студзеня 2024 года для навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў Адзіны ўрок памяці “Ала - сястра Хатыні”, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы. Падчас урока навучэнцам было расказана пра генацыд беларускага народа. Гісторыя вёскі Ала падобная з гісторыяй Хатыні. Чырвоны Бераг, Азарычы, Трасцянец, Хатынь, Ала... назвы вёсак, якія кожным гукам аддаюцца болем у сэрцах беларусаў. Сёння многіх беларускіх вёсак няма ў геаграфічных спісах нашай рэспублікі, няма на карце. Але мы памятаем! І будзем памятаць заўсёды!

17050593585101705059358524