У бляску навагодніх агнёў

01.01.2024

Дзень пяты прайшоў пад назвай "У бляску навагодніх агнёў". Новы год - гэта самае любімае свята большасці дарослых і дзяцей, бо ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня здараюцца самыя сапраўдныя цуды! Дзень пачаўся з конкурсу малюнкаў «Навагодні настрой", дзе навучэнцы праявілі свае таленты малявання. Дзеці прынялі ўдзел у мерапрыемстве вясёлыя задумы «Добры дзень, Новы год!». Былі актыўныя, эмацыйныя, адчувалі пачуццё радасці ад конкурсаў і віктарын. Вясёлыя гульні, займальныя віктарыны, эстафеты, інтэлектуальныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы, якія праводзіліся на мерапрыемствах, даюць магчымасць праявіць сябе і знайсці кожнаму выхаванцу справу па душы.

1704003200901