Мая маленькая радзіма

28.12.2023

Дзень чацвёрты прайшоў пад назвай «Мая маленькая радзіма». У кожнага чалавека ёсць вельмі блізкае і роднае месца, дзе ён адчувае сябе спакойна У аздараўленчым лагеры з навучэнцамі правялі гутарку  “Самыя прыгожыя месцы роднай вёскі”, а таксама здзейснілі віртуальную экскурсію “Славутасці аг.Сіняўка". Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні паказаў прэзентацыю “Старадаўнія замкі Беларусі", дзе выхаванцы даведаліся пра найбольш знакамітыя замкі. Вучні пабывалі ў скверы «Мая малая радзіма», паназіралі за зменамі зімой, пашырылі і паглыбілі веды аб кустах, дрэвах зімовага сквера. Выхаванцы паўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах «Зімовыя забавы». Паказалі якія яны ўмелыя і спрытныя.

1703767764230