Здаровым быць - здорава

27.12.2023

Дзень трэці прайшоў пад назвай "Здаровым быць - здорава". Здароўе - ні з чым не параўнальная каштоўнасць. Кожнаму чалавеку ўласціва жаданне быць моцным і здаровым. Зарад бадзёрасці ў пачатку дня выхаванцы атрымалі на ранішняй зарадцы. На хвілінцы здароўя дзеці адправіліся ў падарожжа ў краіну Алімпія, дзе выхавальнікі расказала пра карысць фізічных практыкаванняў для арганізма, пра разнастайнасць відаў спорту. Педагог сацыяльны, Вашчыла Н.А., правяла анкетаванне «Чароўнае дрэва жаданняў", дзе навучэнцы напісалі свае пажаданні для Дзеда Мароза. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў акцыі «Пакарміце птушак зімой».  А каб далучыць дзяцей да традыцый здаровага ладу жыцця, была праведзена конкурсна-гульнявая праграма «Здаровым быць - здорава». Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі і малявалі на тэму здаровага ладу жыцця.

1703675410386