Бяспечнае дзяцінства

27.12.2023

Дзень другі лагера прайшоў пад назвай «Бяспечнае дзяцінства». Жыццё -самае каштоўнае, што дадзена чалавеку. Ведаючы правілы і нормы паводзін, можна пазбегнуць вельмі многіх непрыемнасцяў. Менавіта таму другі дзень у аздараўленчым лагеры «Зімовая казка» быў прысвечаны тэме бяспекі. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні запрасіў рабят прыняць удзел у пазнавальнай гульні «Азбука бяспекі». Вырашаючы праблемныя задачы, збіраючы тэматычныя пазлы, разгадваючы рэбусы хлапчукі і дзяўчынкі паўтарылі правілы дарожнага руху і пажарнай бяспекі, успомнілі як трэба сябе паводзіць у экстрэмальных сітуацыях. Таксама дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Правілы бяспекі – правілы жыцця". У сваіх малюнках дзеці адлюстравалі асноўныя правілы паводзін на вуліцы: дзе трэба гуляць, як правільна пераходзіць праезную частку, а таксама якія правілы трэба выконваць, каб не дапусціць пажару ў доме. Лепшыя малюнкі былі адзначаны і размешчаны на дошцы.

   Не абышлося ў гэты дзень і без спартыўнага мерапрыемства. Падчас спартыўна-гульнявой праграмы "Са спортам сябраваць – здаровым быць!" Рабяты спаборнічалі ў шпаркасці і спрыту, дакладнасці і правільнасці выканання заданняў. Дзень прайшоў бадзёра, весела і пазітыўна.

1703619909809