Цуды здараюцца пад Новы год

23.12.2023

23 снежня 2023 года ва ўстанове адукацыі адбыўся навагодні ранішнік "Цуды здараюцца пад Новы год". Новы год-гэта час чараўніцтва добрай казкі і чакання цуду. Адзін з самых любімых усімі, доўгачаканых, радасных і душэўных святаў. Рознакаляровыя, бліскучыя гірлянды, прыбрана упрыгожаная ялінка, прынеслі рабятам адчуванне чараўніцтва, радасці і цуду. З самага пачатку прадстаўлення Снягурка захапіла зачарованных навучэнцаў у чароўны свет казкі. Шчаслівыя дзеці акунуліся ў святочную атмасферу навагодніх прыгод. З з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося чароўнае свята з вясёлымі песнямі і танцамі, дружнымі карагодамі вакол прыгажуні-елкі.

1703328419988