Турнір па валейболе

24.12.2023

23 снежня 2023 года ва установе адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Зіма" для вучняў VIII-IX класаў прайшоў турнір па валейболе. З першых жа хвілін стала ясна, што каманды настроены рашуча: хуткі тэмп гульні, выразныя падачы, перадачы, яркія эмоцыі і вострыя моманты. На пляцоўцы панавалі спартыўны азарт і асаблівая атмасфера. Спартыўнае спаборніцтва прайшло на высокім узроўні і ў праўдзіва спартыўным духу.

1703270289687