Прафесій шмат у свеце ёсць

18.12.2023

16 снежня 2023 года шосты школьны дзень быў прысвечаны прафесійнай арыентацыі. Для вучняў пачатковай школы прайшла пазнавальная гадзіна "Прафесій шмат у свеце ёсць". Асноўная мэта-замацаваць і пашырыць веды аб свеце прафесій, паказаць важнасць працы ў прафесійнай дзейнасці. Для вучняў V-IX класаў прайшоў інтэлектуальна-практычны марафон "Кім быць, калі станеш дарослым". Выбар прафесіі адносіцца да аднаго з самых важных жыццёвых рашэнняў. Таксама склалі памятку, якая дапаможа ім правільна зрабіць выбар прафесіі. Разгадвалі шарады аб прафесіях і адгадвалі іх па апісанні. У мэтах візуалізацыі дадзенай інфармацыі, навучэнцам была прадстаўлена прэзентацыя.

1702720773473