Памяць жыве ў вяках

08.12.2023

8 снежня 2023 года ва ўстанове адукацыі адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі па ўборцы тэрыторыі каля помніка загінулым воінам ад снегу. Добраўпарадкаванне памятных месцаў - гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто не пашкадаваў свайго жыцця дзеля мірнага неба ў будучыні. Дзеці ўсклалі яркія кветкі і пакланіліся салдатам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. А таксама навучэнцы і педагогі на лінейцы ўшанавалі памяць ахвяр злачынства генацыду хвілінай маўчання.

1702035713894