Раённы семінар

21.11.2023

20 лістапада ва ўстанове адукацыі адбыўся  раённы семінар старшыняў школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў  “Пульс” на тэму “Эфектыўныя формы метадычнай работы як умова павышэння прафесіяналізму педагогаў”.

Навучэнцы школы пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Блізнюк Юліі Сяргееўны арганізавалі для  гасцей віртуальную экскурсію па славутых мясцінах малой радзімы.

Прадэманстравалі педагагічнае майстэрства і падзяліліся перадавым педагагічным вопытам:

  • Шыбут Алена Валер’еўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, прадставіла ўдзельнікам семінара лэпбук як сродак навучання ў адукацыйным працэсе;
  • Кулеш Алена Аляксандраўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, старшыня ВМА настаўнікаў грамадска-гуманітарнага цыкла арганізавала такую форму занятку з педагогамі як  воркшоп  “Цікавімся. Вывучаем. Даследуем”;
  • Кулеш Святлана Яўгеньеўна, настаўнік пачатковых класаў, старшыня ВМА настаўнікаў пачатковых класаў, прапанавала формы і метады рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на вучэбных занятках.

Настаўнікі-прадметнікі  Карачун Таісія Аляксееўна, Есіс Людміла Уладзіміраўна, Новік Марына Лявонцьеўна,  намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шалік Марыя Мікалаеўна пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з асаблівасцямі арганізацыі метадычнай работы ва ўстанове адукацыі, метадычным суправаджэннем прафесіянальнага росту педагогаў, работай вучэбна-метадычных аб’яднанняў па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ў адукацыйным працэсе.

1700504982298