Экскурсія па родных мясцінах

31.10.2023

У кожнага чалавека ёсць свая Радзіма - край, дзе ён нарадзіўся і дзе ўсё здаецца асаблівым, родным. Сёння навучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію па родным краі. Мэта экскурсіі: фарміраванне ўяўленняў аб сваім родным мястэчку, выхаванне маральна-патрыятычных пачуццяў, любові да сваёй малой радзімы. Настаўнікі па шляху распавядалі аб правілах паводзін на прыродзе, на вадаёме, на дарозе. Вучні з цікавасцю слухалі, задавалі шмат пытанняў. Экскурсія вельмі спадабалася навучэнцам.

1698690781391