Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я-пачатак усіх пачаткаў

26.10.2023

26 кастрычніка 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна»" у рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў 8-11 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я-пачатак усіх пачаткаў". У школу была запрошана сям'я Аляксандра Іванавіча Кісяля, протаіерэя Сіняўскай Свята-Мікалаеўскай царквы. Падчас заняткаў айцец Аляксандр з жонкай Таццянай Васільеўнай растлумачылі вучням аб важнай ролі сям'і для чалавека і выхавання ў сябе адказных адносін да сям'і. Госці падзяліліся вопытам выхавання цёплых і паважлівых адносін у сям'і.

1698307322571 (1)

Дзеці вызначалі прыкметы шчаслівай сям'і; раскрывалі асноўныя прынцыпы існавання і захавання шчаслівай сям'і; вызначылі ролі членаў сям'і. Разважалі пра выказванні вядомых філосафаў з нагоды ўзаемаадносін у сям'і. А таксама выбудоўвалі самі лініі ўзаемаадносін, разрашалі канфліктныя сітуацыі. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця любові да блізкіх людзей, імкненню дапамагаць ім ва ўсім.