Адзіны ўрок "Цяпло бацькоўскай душы"

18.10.2023

18 кастрычніка ва ўстанове адукацыі адбыўся адзіны ўрок пад назвай "Цяпло бацькоўскай душы". Гэтыя ўрокі прайшлі для ўсіх, пачынаючы з 1 па 11-й клас. З навучэнцамі пагаварылі пра ўзаемаадносіны з бацькамі, паднялі пытанні выхавання любові і павагі да бацькоў, а таксама павагі да сямейных каштоўнасцяў. Педагогі нагадвалі навучэнцам пра тое, што штогод 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці, а ў 2022 годзе ўстаноўлены новы святочны дзень – Дзень бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка. У прамежку паміж гэтымі датамі адзначаецца тыдзень бацькоўскай любові, а таксама акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на значэнні бацькоўскай любові і сямейных каштоўнасцяў у жыцці кожнага чалавека. Выхаванне і фарміраванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у моладзі было і застаецца прыярытэтным напрамкам ўсёй выхаваўчай работы.