ШАГ: Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў

28.09.2023

28 верасня 2023г. ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна" у рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8-11 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў".

Сустрэча прайшла з трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы - Шпігель Валянцінай Сямёнаўнай. Дзеці даведаліся пра самыя цікавыя і захапляльныя моманты жыцця спартсменкі. Яна прадставіла рабятам свае медалі і расказала пра гісторыю іх заваёвы.

Ну, а пасля сустрэчы школьнікам удалося патрымаць у руках медалі Валянціны Сямёнаўны Шпігель! І, вядома ж, сфатаграфавацца і ўзяць аўтограф у вядомага трэнера-выкладчыка з нашага роднага мястэчка.

Было вельмі шмат эмоцый! Нашы вучні зрабілі выснову аб тым, што, дзякуючы заняткам у спартыўных секцыях, можна дабіцца вялікіх вышынь.

1695893846068